Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Генеральным дырэктарам ІАПБ
18.12.2024 г.18 снежня 2024 года адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Паўла Уцюпіна з Генеральным дырэктарам Ісламскай арганізацыі па харчовай бяспецы (ІАПБ) Берыкам Арынам
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ІАПБ і краінамі — членамі Арганізацыі ў галіне сельскай гаспадаркі.
Пасол Беларусі П.Уцюпін інфармаваў Генеральнага дырэктара ІАПБ аб патэнцыяле Беларусі ў сферы харчовай бяспекі, а таксама перспектыўных напрамках супрацоўніцтва. Сярод якіх асабліва выдзеліў пастаўкі прадуктаў харчавання і стварэнне сумесных прадпрыемстваў па іх вытворчасці, пастаўкі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і ўгнаенняў, а таксама супрацоўніцтва ў сферы аграрнай навукі і адукацыі.
У сваю чаргу Генеральны дырэктар Б.Арын зазначыў зацікаўленасць асобных Арганізацыі ў выкарыстанні вопыту Рэспублікі Беларусь у развіцці аграпрамысловага сектара.