:

Аб візіце прадстаўнікоў сферы адукацыі Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Казахстан

23.11.2020 г.

18 — 20 лістапада 2020 г. адбыўся візіт прадстаўнікоў сферы адукацыі Рэспублікі Беларусь у горад Нур-Султан.
У візіце ад беларускага боку прынялі ўдзел прадстаўнікі ГОРУП «Цэнтр міжнародны сувязяў» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
У рамках мерапрыемстваў у ходзе візіту ў Міжнародным універсітэце «Астана» адбыўся Міжнародны семінар на тэму: «Інтэрнацыяналізацыя вышэйшай адукацыі: павышэнне якасці і практыкаарыентаванасці» пры ўдзеле шырокага кола прадстаўнікоў сферы адукацыі Казахстана як ў вочным фармаце, так і ў фармаце анлайн.
Таксама беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з прадстаўнікамі АТ «Цэнтр міжнародных праграм» адміністратар міжнароднай стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан «Болашак», Цэнтра Балонскага працэсу і акадэмічнай мабільнасці Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан, АТ «Універсітэт КАЗГЮУ» і Astana IT University.
У ходзе ўказаных сустрэч адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж БДУІР і Astana IT University, а таксама пагадненні аб супрацоўніцтве паміж БДЭУ і АТ «Універсітэт КАЗГЮУ».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці