:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі са старшынёй праўлення Знешнегандлёвай палаты Казахстана

03.12.2020 г.

3 снежня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Уцюпіна П.У. са старшынёй праўлення Знешнегандлёвай палаты Казахстана Еренавым А.А.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны перспектыўныя напрамкі беларуска-казахстанскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні.
Таксама ў ходзе сустрэчы пацверджана мэтазгоднасць і гатоўнасць у правядзенні галіновых онлайн-сустрэч для беларускіх і казахстанскіх прадпрыемстваў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці