:

Аб правядзенні кансультацый паміж МЗС па пытаннях інвентарызацыі дагаворна-прававой базы беларуска-казахстанскіх адносін

25.05.2023 г.

У г. Астане адбыліся кансультацыі паміж дэлегацыямі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Казахстан па пытаннях інвентарызацыі дагаворна-прававой базы беларуска-казахстанскіх адносін і іншых міжнародна-прававых пытанняў.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік начальніка галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі Аляксей Панфёраў.
Казахстанскую — намеснік Дырэктара Міжнародна-прававога дэпартамента МЗС Казахстана Цімур Ахметжанаў.

У рамках кансультацый бакі абмеркавалі стан праектаў міжнародна-прававых дакументаў, з мэтай завяршэння іх ўзгаднення і падрыхтоўкі да падпісання. Была праведзена работа па актуалізацыі пералікаў двухбаковых мiжнародных дагавораў i iншых мiжнародных дакументаў, якія дзейнічаюць у адносінах паміж Беларуссю і Казахстанам, а таксама адбыўся абмен інфармацыяй аб практыцы іх выканання.


 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці