:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Казахстане П. Уцюпіна ў відэаканферэнцыі пасяджэння Рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з групай міжпарламенцкага супрацоўніцтва Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан

13.11.2023 г.

13 лістапада 2023 г., пасол Беларусі ў Казахстане П. Уцюпін прыняў удзел у відэаканферэнцыі пасяджэння Рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Казахстан з групай міжпарламенцкага супрацоўніцтва Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Казахстан Любецкая С.А., старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сівец С.М. і іншыя члены рабочай групы.

Казахстанска-беларускую групу прадставіў кіраўнік, член Камітэта па аграрных пытаннях Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Павел Казанцаў, а таксама шэраг дэпутатаў Мажыліса VIII-га склікання, якія ўваходзяць у яе склад.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку сумеснае развіццё перспектыўных напрамкаў, такіх як сельская гаспадарка, прамысловая кааперацыя, інавацыі і лічбавізацыя, ахова здароўя, Навука і адукацыя.

Па выніках сустрэчы парламентарыі абмяняліся словамі падзякі і пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць бакоў да далейшага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці