:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Генеральным сакратаром НУМДА

11.12.2024 г.

11 снежня 2024 года адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Паўла Уцюпіна з Генеральным сакратаром Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА) Кайратам Сарыбаем.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі Сёмага пасяджэння Савета міністраў НУМДА, якое плануецца правесці 17 снежня 2024 года.

Пасол Беларусі П.Уцюпін інфармаваў Генеральнага сакратара НУМДА аб ініцыятыве Рэспублікі Беларусь па распрацоўцы Еўразійскай Хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі і перадаў адпаведны дакумент, які адлюстроўвае сумеснае бачанне Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па яго далейшай распрацоўцы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці