:

Аб святкаванні Міжнароднага дня роднай матчынай мовы

19.02.2019 г.

         17 лютага 2019 года ў Доме Сяброўства горада Астаны адбылося мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Міжнароднага дня роднай матчынай мовы.

         Нароўні з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан у святкаванні дня роднай мовы прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай, узбекскай, уйгурскай і грузінскай дыяспары, а таксама прадстаўнікі Асамблеі народаў Казахстана і Савета маці горада Астаны.

 

  Пад час мерапрыемства акрамя ўдзельнікаў, якія выступілі з дакладамі, з творчымі нумарамі выступілі калектывы Беларускага культурнага цэнтру «Радзiма», ансамбля узбекскай нядзельнай школы «Зіё», а таксама казахскія і грузінскія творчыя калектывы.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти