:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Казахстане з Міністрам індустрыі і інфраструктурнага развіцця Казахстана

15.04.2022 г.

15 красавіка 2022 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўла Уцюпіна з Міністрам індустрыі і інфраструктурнага развіцця Рэспублікі Казахстан Каірбекам Ускенбаевым.

Падчас гутаркі абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, умацавання кааперацыі ў машынабудаванні, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у будаўнічай сферы, павелічэння колькасці авіяцыйных рэйсаў у двухбаковых зносінах на маршрутах Мінск-Нур-Султан і Мінск — Алматы.

Бакі пагадзіліся з неабходнасцю правядзення пасяджэнняў беларуска-казахстанскай падкамісіі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі і ўзаемнага гандлю і змешанай беларуска-казахстанскай камісіі па міжнародным аўтамабільным паведамленні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці