:

На аграпрамысловай выставе ў г.Алматы будуць прадстаўлены лепшыя беларускія брэнды

01.11.2021 г.

З 3 па 5 лістапада бягучага года ў горадзе Алматы, пройдзе серыя маштабных конгрэсна-выставачных падзей.

Мерапрыемствы адбудуцца пры садзейнічанні і падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Казахстан, Міністэрства гандлю і інтэграцыі Рэспублікі Казахстан, акімата г.Алматы, Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў Рэспублікі Казахстан «Атамекен», знешнегандлёвай палаты Казахстан, Алмацінскай Палаты гандлю і інвестыцый, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан, Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, казахстанскай кампаніі «Iteca».

Арганізатарамі казахстанска-беларускіх мерапрыемстваў у г.Алматы з беларускага боку выступаюць: Беларуская гандлёва-прамысловая палата, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарвыканкам і абласныя выканкамы, выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП.

4 лістапада ў выставачным комплексе «Атакент-ЭКСПА» адбудзецца Аграрны форум «Казахстан-Беларусь», дзе эксперты і практыкі разгледзяць і абмяркуюць назапашаны вопыт у аграпрамысловай галіне дзвюх краін.

Сярод тэм дакладаў — увесь спектр пытанняў, з якімі сутыкаюцца аграрыі і спецыялісты перапрацоўчай прамысловасці: сыравінавая база, селекцыя, жывёлагадоўля і раслінавоцтва, тэхнічнае забеспячэнне, сельскагаспадарчыя тэхналогіі і адукацыя, інгрэдыенты і дадаткі, навінкі харчовай прадукцыі, лагістыка, фінансаванне і маркетынг прадуктаў харчавання і напояў.

У рамках форуму будзе працаваць matchmaking-цэнтр, дзе ўдзельнікі і наведвальнікі змогуць усталяваць кантакт і пазнаёміцца з патэнцыяльнымі дзелавымі партнёрамі.

Сярод спікераў і ўдзельнікаў аграрнага форуму «Казахстан-Беларусь» кіраўнікі міністэрстваў сельскай гаспадаркі Рэспублікі Казахстан і Рэспублікі Беларусь, гандлю і інтэграцыі Рэспублікі Казахстан, Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан, кіраўнікі Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам», вядучыя эксперты і спецыялісты з Казахстана і Беларусі.

Аграрны форум «Казахстан-Беларусь» будзе праходзіць у павільёне №10 выставачнага цэнтра «Атакент-ЭКСПА» 4 лістапада з 10.00 да 17.00.

Уваход бясплатны пры ўмове папярэдняй рэгістрацыі: https://forms.gle/S4LDV34v7skDo4Sd7.

Навінкі харчовай прадукцыі вядучых мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі: Гродзенскага мясакамбіната, прадпрыемства «Вялес-Міт», Магілёўскага мясакамбіната, будуць прадстаўлены на стэндах Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь з 3 па 5 лістапада ў рамках 23-яй Цэнтральна-Азіяцкай Міжнароднай выставы «харчовая прамысловасць» — FoodExpo Qazaqstan.

У нацыянальнай экспазіцыі таксама шырока прадстаўлены найбольш вядомыя  «малочныя» брэнды Беларусі: «Бабушкина Крынка», «Малочны гасцінец», Слуцкі сыраробны камбінат, Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат, Лепельскі малочнакансервавы камбінат, Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, Полацкі малочны камбінат.

Па пытаннях наведвання нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь у г.Алматы і аграрнага форуму «Казахстан – Беларусь», просім звяртацца ў выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Па пытаннях наведвання экспазіцыі: кіраўнік праекта Карына Бонда, тэл. моб.: + 375 (44) 509 12 13 (Viber, Telegram, WhatsApp).

Па пытаннях удзелу ў аграрным форуме: кіраўнік праекта Юлія Юрава, тэл. моб.: + 375 (44) 509 12 10 (Viber, Telegram, WhatsApp).

СМІ: PR-менеджэр Дзмітрый Баяровіч, тэл.: + 375 (44) 509 12 03 (Viber, Telegram, WhatsApp).
Па агульных пытаннях супрацоўніцтва: начальнік упраўлення выстаў Кацярына Ціхамірава,
тэл.: + 375 (44) 509 12 08 (Viber, Telegram, WhatsApp).
Даведачна.
Беларусь пастаўляе на казахстанскі рынак 650 таварных пазіцый, 30% з якіх складаюць прадукты харчавання. Асноўныя пазіцыі беларускага экспарту ў Казахстан-трактары, камбайны, ялавічына, малочная прадукцыя, цукар, лекі. Імпарт тавараў з Казахстана ў Беларусь ўключае каменны вугаль, нафтапрадукты, баваўнянае валакно, рэйкі, цынк неапрацаваны.

За мінулы пяцігадовы перыяд фіксуецца значны рост аб'ёмаў двухбаковага гандлю: тэмп росту тавараабароту-147,6%, беларускага экспарту-142,3%, казахстанскага экспарту ў Беларусь – у 1,8 разы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці