Пасол Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін і супрацоўнікі беларускага дыппрадстаўніцтва прынялі ўдзел у Міжнароднай экаакцыі
18.09.2021 г.«Генеральная ўборка планеты» — так называюць арганізатары Сусветны Дзень Чысціні. Яго праводзяць, пачынаючы з 2008 года.
Адна з галоўных задач акцыі — прыцягненне максімальнай увагі грамадскасці да праблемы засмечвання навакольнага асяроддзя адходамі, паасобны збор і перапрацоўка смецця, экалагічны лад жыцця, зніжэнне асабістага экаследа і ўстойлівае развіццё.
18 верасня 2021 года жыхары больш чым 180 краін свету, сталі ўдзельнікамі міжнароднай акцыі «Сусветны Дзень Чысціні» / World Cleanup day 2021.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін па запрашэнні Акіма горада Нур-Султан Алтая Кульгінава разам з супрацоўнікамі беларускай амбасады не засталіся ў баку ад акцыі, далучыўшыся, да рэспубліканскага экамерапрыемства «Birge — taza Qazaqstan» у горадзе Нур-Султан.
Прадстаўнікі беларускага дыпламатычнага корпуса прынялі ўдзел у агульнагарадскім суботніку з пасадкай дрэў, унеслі тым самы свой уклад у добраўпарадкаванне горада.