:

Аб візіце Пасла Беларусі ў Карагандзінскую вобласць

07.10.2021 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан здзейсніў рабочую паездку ў Карагандзінскую вобласць.

У рамках візіту адбылася сустрэча з Акімам Карагандзінскай вобласці Жанісом Касымбекам, кіраўніцтвам структурных падраздзяленняў Акімата.

Ж.Касымбек выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў.

Сёння ў рэгіёне дзейнічае 21 сумеснае прадпрыемства. Сярод іх кампанія па зборцы кар'ерных самазвалаў, рамонце і абслугоўванню тэхнікі БелАЗ. У планах адкрыць на тэрыторыі Карагандзінскай вобласці сумесную вытворчасць пажарнай тэхнікі.

Асноўнымі таварамі, якія экспартуе Карагандзінскай вобласць у Беларусь, з'яўляюцца вугаль, ферасплавы, нафта і нафтапрадукты. У сваю чаргу беларускія кампаніі пастаўляюць на казахстанскі рынак сельскагаспадарчую прадукцыю і прамысловую тэхніку, будаўнічыя матэрыялы. Умацоўваецца прамысловая кааперацыя.

П.Уцюпін адзначыў, што беларускі бок зацікаўлены не проста ажыццяўляць пастаўкі, а шукаць шляхі кааперацыі з казахстанскімі прадпрыемствамі. Гэта неабходна для стварэння новых працоўных месцаў, а таксама дазволіць павялічыць мясцовае ўтрыманне. Ж.Касымбек адзначыў, што вобласць зацікаўленая ў прыцягненні беларускіх кампаній і гатовая стварыць для іх спрыяльныя інвестыцыйныя ўмовы. Кіраўнік рэгіёна прапанаваў беларускім інвестарам прыняць удзел у рэалізацыі праектаў сельскай гаспадаркі, будаўніцтве школ. Таксама магчыма супрацоўніцтва ў IT-сферы. Акім вобласці падтрымаў ідэю аб развіцці кааперацыі і даручыў кіраўніцтву акімата адпрацаваць яе з профільнымі ведамствамі.

Традыцыйна П.Уцюпін сустрэўся з беларускім этнакультурным аб'яднаннем «Спадчына» у Доме дружбы г. Караганды. Падчас сустрэчы Пасол адзначыў унікальнасць арганізацыі, якая пад адным дахам аб'ядноўвае прадстаўніцтва большасці этнасаў, якія пражываюць у Казахстане. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол пакінуў памятны запіс у кнізе гасцей Дома дружбы.

У рамках візіту П.Уцюпін азнаёміўся з вопытам лагістычнай сферы, наведаўшы аптова-размеркавальны цэнтр «Global city».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці