:

З 1 па 3 кастрычніка ў горадзе Нур-Султан адбудуцца Дні культуры Беларусі ў Казахстане

24.09.2021 г.

Яркае мерапрыемства плануецца да правядзення ў пачатку кастрычніка у казахстанскай сталіцы.

З 1 па 3 кастрычніка ў горадзе Нур-Султан адбудуцца Дні культуры Беларусі ў Казахстане.

Праграма фестывалю прадугледжвае:

1-3 кастрычніка ў кінапарку ГЦ «Керуен» паказ беларускіх кінафільмаў;

2 кастрычніка-Гала-канцэрт вядучых салістаў і творчых калектываў Рэспублікі Беларусь у Цэнтральнай канцэртнай зале»Qazaqstan";

2 кастрычніка мастацкую выставу «Сучасная Беларусь вачыма мастакоў" ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Казахстан.

Акрамя таго, у рамках фестывалю запланаваны турыстычны форум з удзелам прадстаўнікоў турыстычнай сферы Беларусі і Казахстана.

Фестываль пачаў сваю гісторыю з Дзён культуры Казахстана ў Беларусі у 2013 годзе ў Мінску, вярнуўшыся ў беларускую сталіцу ў 2018. У 2014 годзе адбыўся візіт у адказ беларускай культуры у Казахстан.

Карэктывы ўнесла ў графік пандэмія, дазволіўшы вярнуцца ў Нур-Султан толькі цяперашняй восенню.

Узаемадзеянне ў галіне культуры паміж Беларуссю і Казахстанам развіваецца ў адпаведнасці з міжурадавым Пагадненнем аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі ад 17 студзеня 1996 года і міжведамасным Пагадненнем аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці