:

Аб сустрэчы міжпарламенцкіх груп па супрацоўніцтве

17.06.2021 г.

16 чэрвеня 2021 г. адбылася онлайн сустрэча Працоўнай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Казахстан і Міжпарламенцкай групы па супрацоўніцтве Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь.

У ходзе мерапрыемства беларускую дэлегацыю ўзначальвала Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве Любецкая С.А., з казахстанскага боку – Намеснік Старшыні Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Казанцаў П.В.

У анлайн-сустрэчы прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Уцюпін П.В.

У рамках гутаркi, якая адбылася ў дыстанцыйным фармаце, бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-казахстанскіх адносін, пытаннi пашырэння міжпарламенцкіх сувязяў і адпаведныя планы па ўмацаванню прамых кантактаў, таксама абмяняліся інфармацыяй аб працы заканадаўчых органаў Беларусі і Казахстана.

У выступе П.В. Утюпина асобная ўвага была ўдзелена развіццю гандлёва-эканамічных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан, планам па іх інтэнсіфікацыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці