:

Пра ўдзел Пасла Беларусі ў Казахстане П.Уцюпіна ў адкрыцці Міжнароднай выставы

21.09.2022 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан прыняў удзел у адкрыцці Міжнароднай спецыялізаванай выставы па машынабудаванні і металаапрацоўцы (Kazakhstan Machinery Fair) і Міжнароднай выставы апрацоўчай прамысловасці (Kazakhstan Industry Week).

Выстаўка праходзіць 21-23 верасня 2022 г. у МВЦ “EXPO”, г.  Астана, Рэспубліка Казахстан.

У выставах прынялі ўдзел больш за 30 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. Калектыўнымі стэндамі прадстаўлены прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, асобнымі стэндамі прадстаўлены Мінскі трактарны завод і станкабудаўнічыя прадпрыемствы.

З дасягненнямі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўленымі на выставе, азнаёміўся Міністр індустрыі і інфраструктурнага развіцця Рэспублікі Казахстан Ускенбаеў К.А.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці