:

Візіт старшыні Мінскага аблвыканкама А.Турчына у Казахстан

30.05.2022 г.

30 мая 2022 г. пачаўся візіт у Казахстан беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксандрам Турчыным.

У візіце таксама прымаюць удзел кіраўнікі прадпрыемстваў ААТ «Амкадор» – кіруючая кампанія холдынгу, ААТ «Мінскі мясакамбінат», ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ААТ «Мінскі малочны завод № 1» ‒ кіруючая кампанія холдынгу «Першы малочны», ТАА «Дамавы».

У першы дзень візіту адбылася сустрэча старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Турчына, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўла Уцюпіна з намеснікам міністра гандлю і інтэграцыі Рэспублікі Казахстан Кайратам Тарэбаевым і старшынёй праўлення Нацыянальнай кампаніі «Харчовая кантрактная карпарацыя» Сапарханам Амаравым.

Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва суб'ектаў гаспадарання Мінскай вобласці і Казахстана.

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці