:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Казахстане П.Уцюпіна ў міжнароднай канферэнцыі

24.12.2021 г.

24 снежня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін прыняў удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Роля дыпламатыі ў абвяшчэнні незалежнасці Казахстана», арганізаванай Еўразійскім нацыянальным універсітэтам імя Л.М. Гумілёва сумесна з Міністэрствам замежных спраў Казахстана.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі дэпутаты Мажыліса, кіраўніцтва МЗС, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, паслы шэрага замежных дзяржаў, а таксама выкладчыкі і студэнты Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва.

У сваім выступленні Пасол Беларусі сардэчна павіншаваў дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Казахстана, дыпламата, прафесара, доктара эканамічных навук Сайлау Батырша-Улы, 80-годдзю якога было прысвечана мерапрыемства. П.Уцюпін адзначыў поспехі і дасягненні казахстанскай дыпламатыі, падкрэсліў яе значную ролю ў станаўленні незалежнай дзяржавы, дастойным пазіцыянаванні краіны на міжнароднай арэне.

Прагучала высокая ацэнка беларуска-казахстанскага знешнепалітычнага супрацоўніцтва. Адзначана, што дзве краіны традыцыйна прытрымліваюцца падобных падыходаў да пытанняў фарміравання справядлівага светапарадку, выбудоўвання раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага эканамічнага ўзаемадзеяння. Беларусь і Казахстан канструктыўна ўзаемадзейнічаюць і аказваюць адна адной садзейнічанне на глабальных міжнародных пляцоўках.

П.Уцюпін выказаў падзяку за брацкую падтрымку Казахстана ў няпросты час, калі на Беларусь аказваецца беспрэцэдэнтны знешні ціск. Кіраўнік дыпмісіі асудзіў пазіцыю Захаду, які выкарыстоўвае праблему бежанцаў для штучнага абвастрэння абстаноўкі на нашай мяжы і эскалацыі ваенна-палітычнай сітуацыі ва ўсходне-еўрапейскім рэгіёне.

Адзначана, што ўведзеныя супраць Беларусі заходнія санкцыі не адпавядаюць агульнапрызнаным прынцыпам суверэннай роўнасці дзяржаў і неўмяшання ва ўнутраныя справы, нормам міжнароднага права ў галіне правоў чалавека і Статуту ААН. Такая ацэнка была дадзена Канстытуцыйным Судом Беларусі ў рашэнні ад 15 снежня 2021 года.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці