:

Аб наведваннi Алматы

28.05.2021 г.

27 мая 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін наведаў Алматы.

Падчас візіту адбылася сустрэча з акiмам Алматы Бакытжанам Сагінтаевым, прысвечаная абмеркаванню розных напрамкаў супрацоўніцтва. Бакі звярнулі асаблівую ўвагу на развіццё гандлёва-эканамічных адносін, а таксама разгледзелі пытанні правядзення асобных мерапрыемстваў, у тым ліку міжрэгіянальнага і культурнага ўзаемадзеяння.



Таксама адбыліся дыскусіі са Старшынёй праўлення ААТ «Народны Банк Казахстана» Умутам Шаяхметавай, падчас якіх былі абмеркаваны актуальныя аспекты міжбанкаўскага супрацоўніцтва і пытанні фінансавання знешнеэканамічных аперацый паміж беларусскiмi i казахстанскімі суб'ектамі гаспадарання.

У рамках перамоў з Прэзідэнтам холдынга «Астана Груп» Нурланам Смагулавым падрабязна абмеркаваны варыянты развiцця праекту па выпуску грузавых машын МАЗ і пажарнай тэхнікі з выкарыстаннем шасi Мiнскага аўтамабiльнага завода i надбудовы ААТ «Пажснаб» (Барысаў, Беларусь), перспектывы паставак аўтамабіляў казахстанскай вытворчасці ў Беларусь, іншыя пытанні, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс.



Падчас сустрэчы з Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Даўлетам Турлыханавым абмянялiся меркаваннямі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, развіцця эканамічных, гандлёвых і культурных сувязей Казахстана, актывізацыi дзелавых кантактаў у постпандэмійны перыяд.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці