Пасол
Уцюпін Павел Уладзіміравіч
Нарадзіўся 17 снежня 1976 г. у вёсцы Папоўка Харольскага раёна Прыморскага края Расійскай Федэрацыі.
У 1998 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны» з прысваеннем кваліфікацыі эканаміста, у 1999 годзе — магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта з прысваеннем ступені магістра эканамічных навук, у 2002 годзе — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта на кафедры міжнародных эканамічных адносін, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».
Працоўная дзейнасць
1994 – 1995 гг. |
− |
намеснік дырэктара па знешнеэканамічных сувязях малога прадпрыемства «Дубль У» |
1995 – 1999 гг. |
− |
начальнік аддзела знешнеэканамічных сувязяў вытворча-камерцыйнай фірмы «УТВ» |
1999 г. |
− |
эканаміст планава-эканамічнага аддзела сумеснага прадпрыемства «Фрэбор» |
2002 – 2004 гг. |
− |
саветнік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Рэспублікі Беларусь |
2004 – 2006 гг. |
− |
галоўны саветнік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Рэспублікі Беларусь |
2006 – 2011 гг. |
− |
намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына» |
2011 – 2017 гг. |
− |
намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь |
2017 – 2018 гг. |
− |
намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь |
2018 – 2020 гг. |
− |
Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь |
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання ад Магілёўскай вобласці (2008 — 2012 гг.).
У ліпені 2020 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.
Валодае англійскай мовай.
Жанаты, мае дваіх дзяцей.