Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан

БАГДАНАЎ Аляксей Ігаравіч
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1973 года ў горадзе Мінску.
У 1995 годзе скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь,
у 2008 годзе-Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут,
у 2018 годзе-Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,
у 2019 годзе-магістратуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўная дзейнасць:
1995 – 2008 гг. педагагічная дзейнасць ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь;
2008-2013 гг. начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі»;
2013-2014 гг. намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «Мяса-малочная кампанія»;
2014-2021 гг. начальнік Галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;
2021-2025 гг. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.
14 студзеня 2025 г. прызначаны на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан
Валодае англійскай мовай.
Жанаты, мае дваіх дзяцей.