:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з акцыянерам кампаніі «RIKO»

31.08.2026 г.

31 жніўня 2026 г.адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксея Багданава з акцыянерам і кіраўніком славенскай кампаніі «RIKO», Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г.Любляна Янезам Шкрабцом.

 

У ходзе сустрэчы Я.Шкрабец прадставіў паспяховы вопыт кампаніі «RIKO»  па рэалізацыі розных праектаў у галіне энергетыкі і лагістыкі ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Бакі абмяняліся думкамі аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва па прасоўванні назапашанага ў Беларусі вопыту ў Рэспубліцы Казахстан і іншых краінах Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці