:

Аб правядзенні прыёму з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03.07.2026 г.

3 ліпеня 2026 г.Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан правяло ўрачысты прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 82-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Казахстан, акрэдытаванага ў краіне дыпламатычнага корпуса, дзелавых колаў, беларускай дыяспары, грамадскіх і рэлігійных аб'яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі.

 

З прывітальнымі словамі да гасцей звярнуліся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў і Міністр прамысловасці і будаўніцтва Рэспублікі Казахстан Ерсайын Нагаспаеў.

 

У сваім выступленні Пасол Беларусі адзначыў, што Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў дзень вызвалення сталіцы краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з'яўляецца сімвалам нацыянальнага адзінства, пераемнасці пакаленняў, гераізму і нязломнай сілы духу беларускага народа. Ён падкрэсліў асаблівую значнасць захавання гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне як трывалай асновы міру, згоды і ўзаемнай павагі.

 

Пасол таксама акцэнтаваў увагу на паступальным развіцці Рэспублікі Беларусь, яе адкрытасці да ўзаемавыгаднага міжнароднага супрацоўніцтва і нязменнай прыхільнасці прынцыпам міралюбнай знешняй палітыкі. Было адзначана, што беларуска-казахстанскія адносіны, заснаваныя на ўзаемным даверы, павазе і агульнасці гістарычных сувязей, працягваюць паслядоўна ўмацоўвацца. Пашыраецца гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, рэалізуюцца сумесныя праекты ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, транспарце, адукацыі, навуцы і культурна-гуманітарнай сферы.

 

У сваю чаргу Міністр прамысловасці і будаўніцтва Рэспублікі Казахстан Ерсайын Нагаспаеў павіншаваў беларускі народ з нацыянальным святам, падкрэсліўшы высокі ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва, заснаванага на шматгадовай дружбе, стратэгічным партнёрстве і ўзаемнай зацікаўленасці ў далейшым пашырэнні ўзаемадзеяння.

 

Падчас святочнага канцэрта перад гасцямі выступілі фальклорны ансамбль» Вясёлка «беларускага культурнага цэнтра «Радзіма», харэаграфічны ансамбль «Намад», вакальны ансамбль «Завея»  і творчыя калектывы Рэспублікі Казахстан.

 

У рамках урачыстага прыёму была арганізавана выстава «Мінск Сучасны», якая пазнаёміла гасцей з архітэктурным абліччам, культурнай спадчынай і сучасным развіццём беларускай сталіцы. Таксама ўвазе ўдзельнікаў была прадстаўлена экспазіцыя кніжных выданняў, прысвечаных гісторыі, культуры, дзяржаўнасці і сучаснаму развіццю Рэспублікі Беларусь.

 

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і дружалюбнай атмасферы, стаўшы яшчэ адным пацвярджэннем высокага ўзроўню беларуска-казахстанскіх адносін і ўзаемнага імкнення да далейшага ўмацавання шматпланавага супрацоўніцтва ў інтарэсах народаў двух краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці