Аб ўдзеле Пасла Беларусі ў Казахстане П.Уцюпіна ў выставе Automechanika Astana 2023
12.04.2023 г.12 красавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін прыняў удзел у мерапрыемствах Міжнароднай выстаўкі запасных частак, аўтакампанентаў, абсталявання і тавараў для тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў у Казахстане і Цэнтральнай Азіі, якая праходзіць з 12 па 14 красавіка.
У рамках выставы прадстаўлена сумесная распрацоўка ТАА «ПАЖСНАБ» і ТАА «Hyundai Trans Auto» – пажарна-выратавальная машына.
З навінкай падрабязна азнаёмлены віцэ-Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Казахстан Кульдзікаў М.М. і намеснік акіма горада Астаны Бекмурзаеў Я.А.
З кіраўніцтвам МНС Казахстана дадаткова абмеркаваны пытанні патрэбнасці ў пажарна-выратавальнай тэхніцы ў бліжэйшай перспектыве.
Таксама на выставе асобным стэндам прадстаўлены аўтакампаненты, якія вырабляюцца холдынгам «БелОМА».