:

Пасол Беларусі ў Казахстане П. Уцюпін і беларускія дыпламаты ўсклалі кветкі да манументаў загінулым у ВАВ

09.05.2022 г.

У 77-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін, дыпламатычны склад, супрацоўнікі Пасольства і члены сем'яў аддалі даніну памяці казахстанцам, якія загінулі ў баях падчас вайны, усклалі вянок і жывыя кветкі да манумента Абаронцам Айчыны.

Акцыя памяці беларускіх дыпламатаў у г.Нур-Султане працягнулася ля мемарыяла Герою Савецкага Саюза і. В. Панфілаву ўскладаннем кветак да помніка і мемарыяльнай сцяны 28 панфілаўцам.

П. Уцюпін, звяртаючыся да калег адзначыў: «Дзень Перамогі для беларусаў і казахстанцаў – гэта свята светлай памяці тых, хто самааддана змагаўся за Радзіму, аддаў самае каштоўнае за вызваленне зямлі ад карычневай чумы, свята тых, хто паклаў свае жыцці на алтар Перамогі.

Наш святы абавязак памятаць высокі кошт, аддадзены савецкімі героямі за мірнае неба і спакой для будучых пакаленняў і свята шанаваць іх подзвіг. МыПамятаем!».

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці