Аб правядзенні прыёму з нагоды афіцыйнага візіту Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь
10.07.2026 г.10 ліпеня 2026 г.у Пасольстве Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Казахстан адбыўся ўрачысты прыём з нагоды афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева ў Рэспубліку Беларусь.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Рэспубліцы Казахстан.
З вітальнымі словамі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Казахстан Бахтіёр Ібрагімаў.
Кіраўнікі замежных устаноў адзначылі вынікі развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Узбекістанам, а таксама ўклад кіраўнікоў дзяржаў ва ўмацаванне брацкіх і даверных беларуска-узбекскіх адносін.
У сваім выступленні Пасол Беларусі падкрэсліў, што сустрэча лідараў Беларусі і Узбекістана Аляксандра Лукашэнкі і Шаўката Мірзіёева, якая прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы ў г.Мінску, пацвердзіла прыхільнасць паглыбленню ўсебаковага супрацоўніцтва і стварэнню трывалага падмурка для далейшага развіцця ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях.
Найважнейшай падзеяй у ходзе візіту стала падпісанне Дэкларацыі аб устанаўленні стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан.