Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Казахстане A.Багданава з кіраўніком элітнай акадэміі харэаграфіі NOMAD А.Нургазінай
13.10.2026 г.13 кастрычніка 2026 г.адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксея Багданава з кіраўніком элітнай акадэміі харэаграфіі NOMAD Айнагуль Нургазінай.
Пасол Беларусі падзякаваў суразмоўцу за актыўны ўдзел выхаванцаў Акадэміі ў асноўных мерапрыемствах Пасольства, прымеркаваных да нацыянальных святаў Рэспублікі Беларусь.
Адначасова, за развіццё беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы А.Нургазіна ўзнагароджана Ганаровай граматай Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.
У сваю чаргу, кіраўнік Акадэміі выказала падзяку за высокую ацэнку дзейнасці калектыву і пацвердзіла зацікаўленасць у далейшым развіцці двухбаковых адносін.