:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Казахстане П.Уцюпіна ў міжнароднай канферэнцыі

29.11.2021 г.

29 лістапада 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «30 гадоў Незалежнасці: мір, згода, нацыя адзінай будучыні», якая прайшла ў сталіцы Казахстана.

У мерапрыемстве, якое праводзіцца пад эгідай Асамблеі народа Казахстана, удзельнічалі дэпутаты Сената і Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан, кіраўніцтва Акімата г. Нур-Султан, замежныя госці, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

У сваім выступе на канферэнцыі, Павел Уцюпін адзначыў значныя поспехі, дасягнутыя Казахстанам за 30 гадоў на шляху нацыянальнага будаўніцтва, кансалідацыі грамадства, захавання адзінства і самабытнасці шматлікіх этнасаў краіны. Падкрэслена, што прыкметны ўклад ва ўмацаванне міжнацыянальнага міру і салідарнасці ўнеслі і беларусы Казахстана.

Пасол Беларусі таксама праінфармаваў прысутных аб сітуацыі вакол мігрантаў у беларуска-польскім і беларуска-літоўскім памежжы. Кіраўнік дыпмісіі адзначыў неабгрунтаванасць абвінавачванняў Беларусі ў стварэнні крызісу на мяжы, які стаў вынікам палітыкі Захаду, нацэленай на ўмяшанне ў справы суверэнных дзяржаў і правакаванне рэгіянальных ваенных канфліктаў. Звернутая ўвага ўдзельнікаў канферэнцыі на меры, што прымаюцца кіраўніцтвам Беларусі па стабілізацыі становішча на мяжы.

Павел Уцюпін сардэчна павіншаваў удзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі з надыходзячым галоўным нацыянальным святам краіны-Днём Незалежнасці Рэспублікі Казахстан.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці