Аб удзеле Пасла Беларусі ў Казахстане П.Уцюпіна ў святочным канцэрце, прысвечаным Дню маці
02.12.2024 г.1 снежня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін прыняў удзел у святочным канцэрце, прысвечаным Дню маці, арганізаваным Прадстаўніцтвам Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Казахстан.
Пасол Беларусі Павел Уцюпін павіншаваў прысутных жанчын з Днём маці і ўручыў прымаючай у мерапрыемстве ўдзел былой непаўналетняй вязні канцэнтрацыйнага лагера горада Кёнігсберга Штукар Марыі Міхайлаўне юбілейным медалём «80-гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
У сваім выступленні Павел Уцюпін таксама адзначыў, што для Беларусі 3 ліпеня 1944 г. гэта Дзень вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў, які з'яўляецца гістарычна значнай падзеяй у лёсе нашай краіны — сімвалам свабоды і міру. У гэтым годзе беларускі народ адзначае 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нацысцкіх акупантаў.
У рамках мерапрыемства ў холе Свята-Успенскага кафедральнага сабора Прадстаўніцтвам Россупрацоўніцтва арганізавана фотавыстава «Аперацыя «Баграціён».
Ва ўрачыстым канцэрце прынялі ўдзел калектывы і фальклорныя ансамблі, у тым ліку «Вясёлка» грамадскага аб'яднання Беларускі культурны цэнтр «Радзіма».