:

Аб удзеле Пасла Беларусі А.Багданава ў выставе «Транспарт і лагістыка»

14.10.2026 г.

14-16 кастрычніка г.г. у г.Астане праходзіць 29-я Казахстанская Міжнародная выстава « транспарт і лагістыка».

14 кастрычніка ва ўрачыстым адкрыцці выставы прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан А.Багданаў.

У ходзе мерапрыемства шырокаму колу казахстанскіх і замежных наведвальнікаў прадстаўлены актуальныя прапановы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага электратэхнічнага завода, Гомельскага вагонабудаўнічага завода, Гомельскага электрамеханічнага завода, Мінскага вагонарамонтнага завода, беларускіх транспартна-лагістычных кампаній Белінтэртранс, Белмагістральаўтатранс, ВестТрансЛайн, Градалагістык, Джэнці, Еўразійская зорка, Інгапро, Рэдбраер і Сіфуд-Сэрвіс.

Стэнд Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь наведала казахстанская дэлегацыя на чале з віцэ-міністрам транспарту Рэспублікі Казахстан Жанібекам Тайжанавым.

Інфармацыя і прапановы, прадстаўленыя на беларускіх стэндах, карыстаюцца папулярнасцю ў наведвальнікаў выставы.

У ходзе сустрэч і перамоў з удзелам казахстанскіх дзелавых партнёраў дасягнуты дамоўленасці аб прапрацоўцы шэрагу праектаў.

15 кастрычніка г. г. выставу плануе наведаць міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Ляхновіч А.А.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці