:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Казахстане А.Багданава ў Бажэственнай Літургіі

26.09.2026 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў прыняў удзел у Боскай Літургіі, якую ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Аляксандр, Мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі, кіраўнік Праваслаўнай Царквы Казахстана ў Свята-Успенскім кафедральным саборы горада Астаны.

У гэтыя дні ў саборы праходзіць урачыстае знаходжанне вялікай праваслаўнай святыні-нятленнай правіцы свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага.

У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча і абмен думкамі з грэчаскай дэлегацыяй, а таксама кіраўніцтвам Міністэрства культуры і інфармацыі Казахстана, падчас якой абмеркавалі культурныя, навукова-асветніцкія і маладзёжныя праекты, якія рэалізуюцца на тэрыторыях краін, а таксама перспектывы развіцця беларуска-казахстанскага гуманітарнага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці