З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
02.07.2021 г.
3 ліпеня нашая краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — гэта сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні нашых дзяцей і ўнукаў. Гэтае свята ўвасобіла ў сабе мужнасць і гераічнае мінулае нашага народа, стала яркім сведчаннем самаахвярнасці, любові да Радзімы і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні ўсіх грамадзян нашай дзяржавы.
3 ліпеня — найважнейшая дата ў гісторыі беларускай дзяржавы. Дзень Незалежнасці аб'ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе годную будучыню, з'яўляецца ўвасабленнем гераізму, стойкасці, бяспрыкладнай мужнасці і велічы духу народа.
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан віншуе ўсіх грамадзян з галоўным дзяржаўным святам нашай краіны — Днём Незалежнасці!
У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні здароўя, шчасця, міру, а таксама аптымізму і невычэрпнай энергіі!
Хай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, у сэрцах людзей — спакой, а ў дамах — дабрабыт!