Аб удзеле Пасла Беларусі ў Казахстане П.Уцюпіна ў мерапрыемствах рабочага візіту Прэм'ер-міністра Казахстана А.Бектёнава ў Рэспубліку Беларусь
14.11.2024 г.14 лістапада 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін прыняў удзел у мерапрыемствах рабочага візіту Прэм'ер-міністра Рэспублікі Казахстан Алжаса Бектёнава ў Рэспубліку Беларусь.
У рамках праграмы адбыліся перагаворы Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі са сваім калегам з Рэспублікі Казахстан Алжасам Бектенавым у вузкім і пашыраным складах.
Падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве: Праграма мерапрыемстваў (Дарожная карта) паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2025-2029 гады, План мерапрыемстваў па ўзаемадзеянні ў сферы культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан на 2025-2026 гады і Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзяржаўнай установай «Нацыянальнае агенцтва па турызме» і акцыянерным таварыствам «Нацыянальная кампанія «Kazakh Tourism». Таксама ў рамках візіту падпісаны важкі пакет камерцыйных кантрактаў. Дадаткова ўрадавай дэлегацыяй Рэспублікай Казахстан былі прадэманстраваны IT — магчымасці Парка высокіх тэхналогій. Таксама падчас візіту падпісаны важкі пакет камерцыйных кантрактаў.