:

Аб удзеле Пасольства Беларусі ў Казахстане ў арт-праекце

09.04.2021 г.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан прыняло ўдзел у арт-праекце «Мамчына хустка» сучаснай казахстанскай мастачкі Лэйлы Махат.

Дадзеным праектам мастачка ставіць задачу ў сучасных рэаліях паказаць наколькі важныя такія якасці як Міласэрнасць, Дабрыня, Стварэнне, Адказнасць і Гуманнасць.

Праект сабраў прадстаўніц Казахстана, Беларусі, Малдовы, Турцыі, Славеніі, В'етнама і іншых краін — усе яны пачалі сшываць свае хусткі ў адзінае палатно.

Хустка разглядаецца тут, як сімвалічны шчыт ад знешніх пагроз: гвалту, беднасці, вайны, хвароб. Далей інсталяцыя будзе расці і рухацца па свеце далей, тым самым аб'ядноўваючы прадстаўнікоў розных краін свету адзінай мэтай праекта, што будзе спрыяць развіццю, у тым ліку, культурных сувязяў паміж краінамі-ўдзельніцамі.

Для Беларусі — гэта яшчэ адна магчымасць нагадаць пра неабходнасць жыць у міры і згодзе.

Каля 80 гадоў прайшло з моманту, калі на нашай зямлі прагрымелі першыя выбухі Вялікай Айчыннай Вайны, якая пачалася 22 чэрвеня 1941 года. Беларусь першай прыняла той страшны ўдар на сябе, мы страцілі кожнага трэцяга беларуса ў гэтай вайне, і мы абавязаны памятаць пра гэта.

У сённяшняй няпростай сітуацыі, звязанай з пандэміяй коронавирусной інфекцыі, хацелася б нагадаць людзям наколькі важна шанаваць і паважаць блізкіх і родных людзей, што мы павінны ствараць, а не разбураць і, што ў нашых з вамі сілах захаваць гэты Свет!

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці