Аб сустрэчы часовага паверанага ў справах Д.Зорына з першым намеснікам Генеральнага сакратара СНД
03.08.2026 г.3 жніўня 2026 г. адбылася рабочая сустрэча часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Дзмітрыя Зорына з першым намеснікам Генеральнага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Ігарам Петрышэнкам.
Суразмоўцы абмяняліся актуальнай інфармацыяй аб падрыхтоўцы да правядзення выбараў у Парламент Рэспублікі Казахстан, прызначаных на 23 жніўня 2026 года, удзелу міжнародных назіральнікаў ад СНД у назіранні за правядзеннем мерапрыемства, а таксама абмеркавалі шэраг пытанняў у дачыненні да развіцця супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікі Казахстан у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў.