:

Аб сумесным мерапрыемстве Пасольства Беларусі з Канцэрнам «Беллегпрам»

18.11.2022 г.

16-17 лістапада 2022 г. адбыўся візіт у Казахстан Старшыні Канцэрна «Беллегпрам» Таццяны Лугіной. У рамках візіту Старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці (канцэрна «Беллегпрам») Таццяны Лугіной пры падтрымцы замежнай установы на пляцоўцы Пасольства Беларусі ў Казахстане праведзена прэзентацыя вядучых беларускіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Сваю прадукцыю ў ходзе мерапрыемства прадставілі «Камволь», «Магатэкс», «БВБА», «Аршанскі льнокамбінат», «Стужка», «Віцебскія дываны», «Ручайка», «Світанак», «Галантэя».

У рамках візіту для абмеркавання пытанняў паставак прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам» у Казахстан праведзены перагаворы з кіраўніцтвам казахскіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, транспартнымі, будаўнічымі, сельскагаспадарчымі арганізацыямі, прадстаўнікамі буйных гандлёвых сетак, гасцінічным і аптэчным бізнесам.

Акрамя таго, адбылося наведванне шэрагу аб'ектаў рознічнага гандлю г.Астаны, ў тым ліку магазінаў «Світанак» і “Mark Formelle”, з мэтай азнаямлення з работай буйных гандлёвых цэнтраў і вывучэння спецыфікі распаўсюджвання тавараў лёгкай прамысловасці ў Казахстане.

З удзелам Пасла Беларусі ў Казахстане Паўла Уцюпіна адбыліся перагаворы Таццяны Лугіной і прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў з Прэзідэнтам Аб'яднання юрыдычных асоб «Асацыяцыя прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Рэспублікі Казахстан» Наталляй Ахшабаевай і Старшынёй Праўлення Самарэгулюемай арганізацыі Саюз юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў «Industry» Гулмірай Уахітавай.
Па выніках перагавораў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным канцэрнам па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці (канцэрнам «Беллегпрам») і Нацыянальным аб'яднаннем прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці “QazTextileIndustry”. У выглядзе Мемарандума таксама фармалізаваны намеры аб супрацоўніцтве “QazTextileIndustry” з Беларускай асацыяцыяй прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.

Дакументы прадугледжваюць узаемадзеянне бакоў з мэтай рэалізацыі сумесных праектаў, садзейнічання інавацыйнай дзейнасці, падтрымкі арганізацый лёгкай прамысловасці дзвюх краін. Бакі дамовіліся аб сумеснай дзейнасці ў пошуку партнёраў, барацьбе з кантрафактнай прадукцыяй, распаўсюджванні тавараў лёгкай прамысловасці як на тэрыторыі Беларусі і Казахстана, так і на рынках трэціх краін.

У рамках наведвання г.Астаны члены беларускай дэлегацыі пабывалі ў АТ «Казахскі універсітэт тэхналогіі і бізнесу» і правялі перагаворы з Дэканам тэхналагічнага факультэта гэтай установы Айгуль Амараліевай.
Па выніках візіту Таццяны Лугінай у Казахстан і ў адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі, запланавана пашырэнне вытворчай кааперацыі ў частцы паставак сыравіны, гатовых вырабаў і абсталявання. Прадугледжваецца выпрацоўка мер па ўдасканаленню кадравай палітыкі ў галіне па падрыхтоўцы кваліфікаваных работнікаў галін лёгкай прамысловасці Беларусі і Казахстана.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці