Аб удзеле ў перамовах Пасла Беларусі А.Багданава з Міністрам прамысловасці і будаўніцтва Рэспублікі Казахстан
16.10.2026 г.16 кастрычніка г.г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў прыняў удзел у перамовах Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксея Ляхновіча з Міністрам прамысловасці і будаўніцтва Рэспублікі Казахстан Ерсайыном Нагаспаевым.
Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых бакамі ў ходзе афіцыйнага візіту Прэм'ер-міністра Рэспублікі Казахстан Алжаса Бектенова 1 кастрычніка 2026 г. у г.Мінск у чыгуначным машынабудаванні.
Беларуская дэлегацыя высока ацаніла арганізацыю казахстанскім бокам мерапрыемстваў у рамках VII міжнароднага транспартна-лагістычнага бізнес-форуму «New Silk Way» 15-16 кастрычніка 2026 г.
у Рэспубліцы Казахстан, а таксама 29-ай Міжнароднай выставы «Транспарт і лагістыка», якая праходзіць у гэтыя ж даты ў г.Астане.
Бакі дамовіліся аказваць садзейнічанне зацікаўленым арганізацыям і прадпрыемствам абедзвюх краін у дачыненні да рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў.