Аб удзеле Пасла Беларусі ў Казахстане П.Уцюпіна ў адкрыцці магазіна «Беларускія прадукты №1»
30.08.2024 г.
30 жніўня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця магазіна «Беларускія прадукты №1».
Мерапрыемства адбылося ў г.Астане па Праспекце Рэспублікі 48.
Цяпер у Рэспубліцы Казахстан паспяхова развіваецца сетка магазінаў, якая спецыялізуецца на продажы прадуктаў харчавання беларускай вытворчасці.
У г.Астана ўжо адкрыта 20 такіх магазінаў, а ў цэлым у Рэспубліцы Казахстан дзейнічае больш як 280 гандлёвых аб'ектаў пад названым брэндам, уключаючы астраўкі беларускай прадукцыі ў буйных гіпермаркетах.