Аб святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы
22.02.2021 г.
22 лютага 2021 года ў Доме Сяброўства горада Нур-Султан адбылося мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы.
Нароўні з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан у святкаванні дня роднай мовы прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай, узбекскай, армянскай, каракалпакскай, татара-башкiрскай дыяспары, а таксама прадстаўнікі Асамблеі народаў Казахстана.

Пад час мерапрыемства акрамя ўдзельнікаў, якія выступілі з дакладамі, з творчымі нумарамі выступілі калектывы Беларускага культурнага цэнтру «Радзiма».