:

Аб рабочай сустрэчы Пасла Беларусі А.Багданава з кіраўніцтвам ТАА «Гандлёвы дом» Керамін-Астана»

22.10.2026 г.

21 кастрычніка адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксея Багданава з дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гандлёвы дом «Керамін-АСТАНА» Сяргеем Дземяшкевічам.

Суразмоўцы абмеркавалі перспектывы паставак у Рэспубліку Казахстан пліткі керамічнай ААТ «Керамін» і санітарна-тэхнічнага абсталявання з керамікі беларускага прадпрыемства.

Дамовіліся аб сумеснай прапрацоўцы праектаў арганізацыі экспарту іншых будаўнічых матэрыялаў беларускіх прадпрыемстваў на казахстанскі рынак.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці