Аб наведванні Паслом Беларусі А.Багданавым спартыўных аб'ектаў Казахстана
28.07.2026 г.28 ліпеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў сумесна з міністрам спорту Рэспублікі Беларусь Сяргеем Кавальчуком наведалі Казахскі нацыянальны універсітэт спорту і Палац адзінаборстваў імя Жаксылыка Ушкемпирова.
У рамках візіту ў Казахскі нацыянальны універсітэт спорту рэктар установы адукацыі Турсынзада Куангалиева азнаёміла гасцей з інавацыйнымі адукацыйнымі праграмамі, сучаснымі спартыўнымі аб'ектамі, навуковымі лабараторыямі і лічбавай інфраструктурай універсітэта.
Бакі абмеркавалі існуючыя беларуска-казахстанскія праекты, сумесныя адукацыйныя праграмы, а таксама намецілі новыя шляхі развіцця ў спартыўнай сферы.
У ходзе наведвання Палаца адзінаборстваў імя Жаксылыка Ушкемпирова дырэктар Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па відах барацьбы Камітэта па справах спорту і фізічнай культуры Міністэрства турызму і спорту Казахстана Жандос Ушкемпиров распавёў аб магчымасцях і матэрыяльна-тэхнічнай базе найбуйнейшага шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу Казахстана, дзе праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы і канцэртныя мерапрыемствы.