:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Казахстане П.Уцюпіна ў Форуме машынабудаўнікоў Казахстана

11.05.2023 г.

10-11 мая 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан прыняў удзел у Пленарным пасяджэнні XI Форуму машынабудаўнікоў Казахстана, а таксама правёў перагаворы з прадстаўнікамі беларускіх кампаній, якія дэманструюць сваю прадукцыю на Міжнароднай спецыялізаванай выставе па машынабудаванню і металаапрацоўцы «Kazakhstan Machinery Fair 2023».

На выставе калектыўнымі стэндамі прадстаўлены прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. На адкрытай пляцоўцы дэманстравалася тэхніка Мінскага аўтамабільнага завода. Кампаніямі-партнёрамі прадстаўлена таксама сельскагаспадарчая тэхніка і прадукцыя станкабудаўнічай галіны.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці