Аб удзеле Пасла Беларусі ў Казахстане П.Уцюпіна ў сумесным пасяджэнні міжпарламенцкіх рабочых груп па супрацоўніцтву Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан у абноўленым складзе пасрэдствам відэаканферэнцсувязі
01.10.2024 г.1 кастрычніка 2023 г. Пасол Беларусі ў Казахстане П.Уцюпін прыняў удзел у сумесным пасяджэнні міжпарламенцкіх рабочых груп па супрацоўніцтву Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан у рэжыме відэаканферэнцсувязі.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўству, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтву з Парламентам Рэспублікі Казахстан Ленчэўская М.А., старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Сівец. М. і іншыя члены рабочай групы.
Казахстанскую частку групы прадставіў Кіраўнік, член Камітэта па аграрных пытаннях Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Павел Казанцаў, а таксама шэраг дэпутатаў Мажыліса VIII-га склікання, якія ўваходзяць у яе склад.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку сумеснае развіццё перспектыўных напрамкаў, такіх як абмен вопытам у заканатворчай дзейнасці, сельская гаспадарка, прамысловая кааперацыя, цыфравізацыя, ядзерная энергетыка, культурна-гуманітарная сфера, навука і адукацыя. Асобна адзначана актуальнасць падключэння парламентарыяў дзвюх краін да прапрацоўкі Першага форуму рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан.
Па выніках пасяджэння парламентарыі дамовіліся праводзіць пасяджэнні міжпарламенцкай групы на штоквартальнай аснове і пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць бакоў да далейшага плённага супрацоўніцтва.