Аб удзеле Пасла Беларусі ў Казахстане А.Багданава ў цырымоніі адкрыцця Гульняў Будучыні
29.07.2026 г.29 ліпеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднага мультыспартыўнага форуму «Гульні Будучага 2026», якая адбылася на «Барыс арэне» у г. Астане.
Спаборніцтвы пройдуць з 29 ліпеня па 9 жніўня 2026 г., у іх прымаюць удзел каля 800 чалавек з больш чым пяцідзесяці краін, у тым ліку самыя вядомыя кіберспартыўныя каманды свету. Фіджитал-спорт спалучае лічбавыя тэхналогіі і класічны спорт.
У цырымоніі адкрыцця Гульняў Будучыні таксама прынялі ўдзел кіраўнікі дзяржаў Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Кыргызстана, кіраўнікі міжнародных арганізацый і кампаній-лідараў лічбавай індустрыі.
Праграма мерапрыемства ўключала LED-інсталяцыі, лазернае і светлавое шоу, рабатызаваныя элементы і сцэнічную пастаноўку.