:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі П.Уцюпіна з Міністрам індустрыі і інфраструктурнага развіцця Казахстана М.Карабаевым

13.03.2023 г.

13 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін сустрэўся з Міністрам індустрыі і інфраструктурнага развіцця Рэспублікі Казахстан Маратам Карабаевым.

Падведзены вынікі работы ў 2022 годзе, абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця беларуска-казахстанскіх гандлёва-эканамічных адносін у сферы машынабудавання, будаўніцтва і транспарту.

Дамовіліся аб завяршэнні работы па ўзгадненні Праграмы мерапрыемстваў (Дарожнай карты) паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2023-2024 гг.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці