Аб наведванні Паслом Беларусі ў Казахстане А.Багданавым чэмпіянату свету па барацьбе
26.10.2026 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў разам з дыпламатамі Пасольства наведаў Чэмпіянат свету па грэка-рымскай, вольнай і жаночай барацьбе, які праходзіць з 24 кастрычніка па 1 лістапада 2026 г.у шматфункцыянальным спартыўным комплексе «Барыс Арэна» ў Астане.
У сусветным першынстве прымаюць удзел каля 900 спартсменаў з 135 краін свету, уключаючы 17 з Беларусі.
Кіраўнік замежнай установы пажадаў беларускім спартсменам моцнага здароўя, стойкасці духу і яркіх перамог у славу Рэспублікі Беларусь.