:

Аб удзеле прадстаўнікоў Пасольства Беларусі ў Казахстане ў назіранні за правядзеннем агульнарэспубліканскага рэферэндуму ў Казахстане

07.10.2024 г.
6 кастрычніка 2024 года прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан у складзе Місіі Садружнасці Незалежных Дзяржаў прынялі ўдзел у якасці міжнародных назіральнікаў у агульнарэспубліканскім рэферэндуме па будаўніцтве атамнай электрастанцыі у Рэспубліцы Казахстан.
Ад Рэспублікі Беларусь у складзе Місіі СНД у назіранні за ходам правядзення рэферэндуму прынялі ўдзел 11 прадстаўнікоў, у тым ліку Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь І.В. Карпенка, дэпутаты Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў і рэгіянальных органаў улады 
Рэспублікі Беларусь, а таксама супрацоўнікі дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Казахстане.
У ходзе выступлення 7 кастрычніка 2024 г. на прэс-канферэнцыі Місіі СНД па выніках рэферэндуму Старшыня ЦВК Беларусі І.У. Карпенка высока ацаніў узровень арганізацыі падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці