:

Аб рабочай сустрэчы Пасла Беларусі А.Багданава з міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь А.Кузняцовым

29.09.2026 г.

29 верасня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў правёў рабочую сустрэчу з Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь Андрэем Кузняцовым.

 

Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, у прыватнасці, прамысловай кааперацыі і развіцця зборачных вытворчасцяў у Рэспубліцы Казахстан з удзелам беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў.

 

Асаблівую ўвагу надалі падрыхтоўцы мерапрыемстваў па лініі Міністэрства з удзелам казахстанскай дэлегацыі ў ходзе маючага адбыцца афіцыйнага візіту Прэм'ер-міністра Рэспублікі Казахстан Бектенова О.А. у Рэспубліку Беларусь.

 

Таксама абмяняліся меркаваннямі аб арганізацыі ў рамках Міжнароднай прамысловай выставы «ІНАПРАМ.Беларусь» у перыяд з 30 верасня па 2 кастрычніка 2026 г. у г.Мінску сустрэч і перамоў з казахстанскімі дзелавымі партнёрамі.

 

Дамовіліся прадоўжыць узаемадзеянне ў дачыненні да рэалізацыі мер, накіраваных на выкананне паказчыкаў па экспарце тавараў у Рэспубліку Казахстан у 2026 годзе. Абмяняліся інфармацыяй аб планах па ўдзелу прадпрыемстваў Міністэрства ў міжнароднай сельскагаспадарчай выставе «KazAgroFarm» 21-23 кастрычніка г.г. у г.Астане.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці