:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з прадстаўнікамі бізнес колаў Беларусі і Казахстана

22.09.2026 г.

22 верасня 2026 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў правёў сустрэчу з заснавальнікам ТАА «Broker Trade Company» Азаматам Бейспековым, камерцыйным дырэктарам ТАА «Xfinity Solutions»  Уладзіславам Нігай і начальнікам аддзела маркетынгу і продажаў па краінах СНД беларускай кампаніі «Regula» Андрэем Думскім.

 

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ход рэалізацыі праекта па арганізацыі зборачнай вытворчасці прадукцыі кампаніі «Regula» на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан і яе прасоўвання на казахстанскім рынку.

 

Асаблівую ўвагу суразмоўцы надалі перспектыўным сумесным праектам у галіне прамысловасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці