:

Аб сустрэчы Пасла са Старшынёй Сената Парламента Казахстана

29.06.2021 г.

29 чэрвеня 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі Паўла Уцюпіна са Старшынёй Сената Парламента Рэспублікі Казахстан Мауленам Ашымбаевым, для абмеркавання актуальных пытанняў беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва.

З задавальненнем канстатавалі прадуктыўную дзейнасць парламентарыяў дзвюх краін і зацікаўленасць у абмене інфармацыяй аб заканадаўчых ініцыятывах у Беларусі і Казахстане, накіраваных на практычную падтрымку і развіццё асобных напрамкаў эканомікі і дзелавой сферы дзвюх краін.

Закранулі пытанні актывізацыі міжпарламенцкага дыялогу і правядзення візітаў і анлайн-мерапрыемстваў, накіраваных на яго развіццё.

У ходзе сустрэчы Пасол Беларусі коратка праінфармаваў аб асноўных напрамках беларуска-казахстанскага ўзаемадзеяння, а таксама выніках праведзенага 26-28 чэрвеня 2021 г. рабочага візіту Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанка ў Рэспубліку Казахстан, дасягнутых у ходзе мерапрыемства дамоўленасцях.

У заканчэнне сустрэчы пацверджана ўзаемная зацікаўленасць да ўсебаковага развіццю кантактаў у сацыяльнай, адукацыйнай, культурнай сферах, гандлі і эканоміцы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці