Аб правядзенні пасяджэння падкамісіі па прамысловай кааперацыі
02.04.2021 г.2 красавіка 2021 г. пад эгідай Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь і Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця Рэспублікі Казахстан адбылося пасяджэнне Падкамісіі па прамысловай кааперацыі Міжурадавай Беларуска-Казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліў намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Агароднікаў А.С., з казахстанскага боку – намеснік Міністра індустрыі і інфраструктурнага развіцця Рэспублікі Казахстан Ержанов А.К.
З беларускага боку ў пасяджэнні таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.
Падчас мерапрыемства прадстаўнікі 9 беларускіх і 8 казахстанскіх прадпрыемстваў і арганізацый абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывах развіцця прамысловай кааперацыі, абмеркавалі пытанннi, якія замацоўваюць адпаведныя намеры бакоў, для наступнага ўключэння ў выніковы пратакол пасяджэння Міжурадавай камісіі, а таксама ў праект Праграмы мерапрыемстваў (Дарожнай карты) паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2021-2022 гг.