:

Аб удзеле Пасла Беларусі А.Багданава ў адкрыцці Міжнароднай прамысловай выставы «ІНАПРАМ.Беларусь»

30.09.2026 г.

30 верасня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці Міжнароднай прамысловай выставы «ІНАПРАМ.Беларусь», якая праводзіцца ў перыяд з 30 верасня па 2 кастрычніка 2026 г. у г.Мінску.

 

На палях мерапрыемства А.Багданаў правёў прадметныя перамовы па пытаннях нарошчвання беларускага экспарту тавараў у Рэспубліку Казахстан са старшынёй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолем Ісачанкам, а таксама кіраўніцтвам шэрагу беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку Беларускага аўтамабільнага завода, Беларускай чыгункі, Гомсельмаш і Магілёўліфтмаш.

 

У прысутнасці пасла А.Багданава і віцэ-міністра прамысловасці і будаўніцтва Рэспублікі Казахстан Алжаса Сапарбекава падпісаны: пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы тэхнічнага рэгулявання, выпрабаванняў, інжынернай экспертызы і развіцця чыгуначнага транспарту паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту і ТАА «Rail Solution» (Казахстан) і Мемарандум аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве паміж Беларускай чыгункай і ТАА «Цэнтр пуцявога інжынірынгу» (Казахстан).

 

Падпісанне шэрагу дакументаў камерцыйнага характару з удзелам кіраўніцтва прадпрыемстваў абедзвюх краін плануецца ў ходзе маючага адбыцца пасяджэння беларуска-казахстанскага Дзелавога Савета.

 

Таксама, А.Багданаў даў інтэрв'ю беларускім СМІ ў дачыненні да перспектыў развіцця беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці